Вы тут

Стала вядома, якія краіны беларусы найчасцей выбіраюць для адпачынку

pixabay.com

Стала вядома, якія краіны беларусы найчасцей выбіраюць для адпачынку. У спіс краін-лідараў трапілі Егіпет, Турцыя, Украіна, Балгарыя, Расія, Іспанія, Польшча, Грэцыя, Грузія і Чарнагорыя, інфармуе БЕЛТА.

Летась у Егіпце адпачывалі 212 тысяч беларусаў (у 2017-м — амаль 124 тысячы), у Турцыі — больш за 151 тысяча, ва Украіне — каля 122 тысяч (у 2017 годзе — каля 91 тысячы), у Балгарыі — амаль 50 тысяч (у 2017-м — больш за 62 тысячы), у Грузіі — 16,4 тысячы (6,6 тысячы). Нашы суайчыннікі наведвалі такія далёкія краіны, як Панама, Гватэмала, Уганда, Гана.

Сярэдняя працягласць знаходжання беларускіх турыстаў за мяжой склала 8 дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.