Стала вядома, як будуць выглядаць новыя цягнікі для мінскага метро (фота)

Стала вядома, як будуць выглядаць новыя цягнікі для мінскага метро (фота)

Стала вядома, як будуць выглядаць новыя цягнікі для мінскага метро. Іх прадставілі на Міжнародным форуме пасажырскага транспарту SmartTransport, які праходзіў з 18 па 20 кастрычніка ў расійскім Санкт-Пецярбургу. Фотаздымак і інфармацыю са стэнда “Штадлер” апублікаваў у сацсетках карыстальнік AntonK007, які наведаў форум.

Паводле інфармацыі са стэнду, ЗАТ “Штадлер Мінск” паставіць 6 чатырохвагонных і 4 пяцівагонных цягнікі. Яны прызначаныя для выкарыстання на ўсіх лінія мінскай падземкі. Пастаўка першага чатырохвагоннага цягніка запланаваная на 2018 год, а ўсю партыю маюць аддаць да 2020 года. Гарантыйны тэрмін эксплуатацыі цягнікоў складае 560 тысяч кіламетраў прабегу. Цягнікі абсталяваныя сістэмай аўтаматычнага пажаратушэння.

Як нагадвае TUT.by, сёлета ЗАТ “Штадлер Мінск” падпісала дамову са сталічным метрапалітэнам аб пастаўцы цягнікоў для падземкі. Паведамлялася, што 10 саставаў павінны быць перададзеныя цягам чатырох год з канца 2018 года.

Цяпер у Мінску будуюць першую чаргу новай лініі метро. Чакаецца, што яе запусцяць не раней за 2019 год.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі