Стала вядома, як доўга каранавірус можа затрымлівацца ў паветры

Стала вядома, як доўга каранавірус можа затрымлівацца ў паветры

Стала вядома, як доўга каранавірус можа затрымлівацца ў паветры. Навукоўцы з ЗША сведчаць, што ў закрытым памяшканні мікрачасціцы з каранавірусам, якія выдзяляюцца падчас размовы, "жывуць" ад 8 да 14 хвілін, паведамляе ria.ru. Яны правялі адмысловае даследаванне. Група навукоўцаў назірала за чалавекам, які на працягу 25 секунд гучна паўтараў адну і тую ж фразу ў закрытым боксе. Пасля гэтага памяшканне апраменьвалася лазерам, каб часціцы сталі бачныя і іх можна было падлічыць. Высветлілася, што пры гучнай размове за секунду могуць выдзяляцца тысячы часціц сліны. Праз 14 хвілін іх ужо не было відаць.

Прынята лічыць, што рэспіраторныя вірусы могуць перадавацца праз часціцы, якія ўтвараюцца падчас чыхання ці кашлю. Пра такую ж пагрозу падчас звычайнай размовы менш вядома. Мяркуецца, што нават дробных часціц, якія трапяць у паветра, дастаткова для заражэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі