Стала вядома, продаж якіх лекаў забараняецца ў Беларусі

Стала вядома, продаж якіх лекаў забараняецца ў Беларусі

Стала вядома, продаж якіх лекаў забараняецца ў Беларусі з 1 сакавіка. Іх пералік змясціла на сваім сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Падкрэсліваецца, што вытворцы гэтых лекаў не зарэгістравалі гранічныя адпускныя цэны.

Міністэрства паведамляе, што будзе забаронены продаж лекаў, прызначаных для правядзення экстракарпаральнага апладнення. Гаворка ідзе пра менатрапін, фалітрапін-альфа, фалітрапін-бэта, цэтрарэлікс, а таксама пра лекавыя сродкі, што адносяцца "да тэрапеўтычнай падгрупы анатама-тэрапеўтычна-хімічнай класіфікацыйнай сістэмы лекавых сродкаў С01 — С10".

Мяркуецца, што гэта дапаможа пазбегнуць неабгрунтавана высокіх цэн на лекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі