Стала вядома, на якія спецыяльнасці абітурыенты могуць паступіць без іспытаў

Стала вядома, на якія спецыяльнасці абітурыенты могуць паступіць без іспытаў

Міністэрства адукацы вызначыла найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці, пры паступленні на якія ў ССНУ і ВНУ асобныя катэгорыі абітурыентаў залічваюцца без іспытыаў. Пералік зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі №163 ад 26 чэрвеня 2020 года. Сёння яна афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У сярэдніх спецыяльных навучальных установах у гэты пералік трапілі 25 спецыяльнасцяў, у тым ліку "Тэхналогія машынабудавання (па напрамках)", "Горныя машыны і абсталяванне (па напрамках)", "Меліярацыя і водная гаспадарка", "Аграномія" ды інш. Пры паступленні на іх іспыты не спатрэбяцца абітурыентам, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у год прыёму або ў 2019 годзе. Пры гэтым у дакуменце аб адукацыі адзнакі па прадметах уступных іспытаў павінны быць не ніжэй за шэсцьі балаў.

Тыя, хто адслужыў у войску, атрымаюць ільготы і пры паступленні на шэраг спецыяльнасцяў завочных аддзяленняў ВНУ. Па-за конкурсам іх будуць залічваць на месцы, якія засталіся пасля залічэння абітурыентаў. Пры гэтым захоўваецца патрабаванне пра атэстат з адзнакамі не ніжэй за шэсць балаў па прадметах уступных выпрабаванняў. Гаворка ідзе пра маладых людзей, якія адслужылі ў год прыёму або ў папярэднім годзе. Такія абітурыенты таксама павінны мець рэкамендацыі воінскіх часцей.

У льготны спіс у ВНУ ўвайшлі 28 спецыяльнасцяў: "Тэхнічная праца і прадпрымальніцтва", "Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў", "Машыны і абсталяванне ляснога комплексу", "Металургічная вытворчасць і матэрыялаапрацоўка (па напрамках)", "Аграномія", "Заатэхнія", "Ветэрынарная медыцына", "Лясная гаспадарка". 

На гэтыя ж спецыяльнасці без уступных выпрабаванняў змогуць паступаць залатыя і срэбраныя медалісты, а таксама абітурыенты, якія маюць дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі з адзнакай, дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адзнакай. Акрамя таго, ільготы пры паступленні на гэтыя спецыяльнасці атрымаюць пераможцы міжнародных алімпіяд (дыпломы I, II, III ступені), пералік якіх зацверджаны Міністэрствам адукацыі Беларусі, і рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах, праведзенай у навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, для якіх дадзены прадмет вызначаны другім прадметам профільнага выпрабавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі