Стала вядома, хто паедзе замест раптоўна памерлага міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея на пасяджэнне АБСЕ ў Польшчу. Гэта будзе пастаянны прадстаўнік РБ пры АБСЕ ў Вене Андрэй Дапкюнас. Пра гэта belsat.eu паведаміў прэс-сакратар польскага МЗС Лукаш Ясіна.
Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АБСЕ адбудзецца 1-2 снежня ў польскім горадзе Лодзь.
Дапкюнас да ліпеня 2020-га займаў пасаду намесніка міністра замежных спраў Беларусі.