Стала вядома, калі ў Беларусі пачнуць уключаць ацяпленне ў кватэрах

Стала вядома, калі ў Беларусі пачнуць уключаць ацяпленне ў кватэрах

Стала вядома, калі ў Беларусі пачнуць уключаць ацяпленне ў кватэрах. Найхутчэй толькі ў пачатку кастрычніка. Гэта вынікае са слоў першага намесніка міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзя Трубілы. У эфіры тэлеканала "Беларусь 1" ён заявіў, што сістэма ЖКГ у Брэсцкай і Гомельскай абласцях, а таксама ў Мінску гатовыя да ацяпляльнага сезона ўжо на 100%. Поўная падрыхтоўка па краіне будзе закончана да 1 кастрычніка, сказаў першы намеснік міністра.

"Калі будзе пяць дзён запар сярэднесуткавая тэмпература +10 і ніжэй, рашэнне прымаецца на працягу аднаго дня", — кажа Трубіла пра ацяпленне дзіцячых садкоў, бальніц. На сайце tvr.by нагадваюць, што для з'яўлення цяпла ў кватэрах гэтая норма — не вышэй за +8 градусаў. Камунальнікі будуць сачыць за прагнозамі надвор'я. Летась ацяпляльны сезон у Мінску пачаўся 22 верасня.

Генадзь Трубіла таксама заявіў, што паслугі ЖКГ да канца года не падаражэюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі