Стала вядома, калі пройдзе Усебеларускі народны сход

Палац Незалежнасці / з архіву БЕЛТА
Палац Незалежнасці / з архіву БЕЛТА

Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 11-12 лютага, паведамляе блізкі да адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі тэлеграм-канал "Пул Першага". Паводле звестак крыніцы, Лукашэнка праводзіць у панядзелак нараду па падрыхтоўцы форуму.

Лукашэнка заявіў, што VI Усебеларускі народны сход стане найважнейшым форумам пяцігоддзя — "праз той момант, які краіна перажывае".

Ужо з заўтрашняга дня пачынаецца абранне дэлегатаў форуму. Лукашэнка сказаў, што гэта павінныя быць людзі, якія прадстаўляюць усе пласты і групы насельніцтва, "увесь беларускі народ", , цытуе яго БЕЛТА.

Раней кіраўнік дзяржавы неаднаразова казаў, што на цяперашнім сходзе ён плануе абмеркаваць з дэлегатамі магчымыя змены ў Канстытуцыю краіны. Больш за тое, падчас візіту ў Стаўбцоўскую райбальніцу ў пачатку снежня ён казаў і аб магчымым новым статусе самога Усебеларускага народнага сходу — прапанаваў зрабіць яго канстытуцыйным органам.

Па словах Лукашэнкі, гэты орган будзе "кантраляваць галоўныя напрамкі нашага развіцця". Сваю ідэю ён патлумачыў тым, што калі "растварыць" паўнамоцтвы прэзідэнта, што прадугледжвае абяцаная канстытуцыйная рэформа, то "будзе поўны бардак, які мы ў сярэдзіне 90-х перажылі. Таму патрэбны орган, які б усіх стабілізаваў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі