Вы тут

Стала вядома, калі і дзе адбудзецца развітанне з Леанідам Барткевічам

Леанід Барткевіч / domashnyochag.ru​

Цырымонія развітання з адным з удзельнікаў "залатога" складу "Песняроў" Леанідам Барткевічам пройдзе ў чацвер, 15 красавіка, паведаміў тэлеканал АНТ.

Грамадзянская паніхіда адбудзецца ў Мінску ў будынку Белдзяржфілармоніі. Пахаваюць музыку на Усходніх могілках. Тут жа пахаваны і кіраўнік "Песняроў" Уладзімір Мулявін.

Леанід Барткевіч памёр 13 красавіка. Яму быў 71 год. Ён быў салістам "Песняроў" з 1970 па 1980 год. У той час стаў вельмі вядомым дзякуючы песням "Белавежская пушча", "Вераніка", "Касіў Ясь канюшыну", "Белоруссия".

У канцы 80-х эміграваў у ЗША — разам з жонкай, алімпійскай чэмпіёнкай па спартыўнай гімнастыцы Вольгай Корбут і сынам Рычардам. Праз 10 гадоў вярнуўся, і некалькі гадоў адпрацаваў у "Песнярах" — сышоў пасля смерці Мулявіна. Лідар ансамбля трапіў у жудасную аўтакастрофу, пасля якой не здолеў аднавіцца і памёр у студзені 2003 года.

Пазней Барткевіч разам з калегамі стварыў у Расіі свае "Песняры" і зарэгістраваў аднайменную гандлёвую марку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.