Вы тут

Памёр былы саліст "Песняроў" Леанід Барткевіч

Леанід Барткевіч / TUT.by

Ва ўзросце 71 года памёр спявак Леанід Барткевіч — былы саліст залатога складу "Песняроў". Пра гэта паведаміла яго сяброўка — спявачка Ірына Відава.

Барткевіч спяваў у "Песнярах" з 1970 па 1980 год. Славу яму прынеслі такія песні, як "Белавежская пушча", "Вераніка" (на словы Максіма Багдановіча), "Касіў Ясь канюшыну". 

У 1991 годзе эміграваў з жокнай у ЗША, у 2000-м вярнуўся ў Беларусь і нейкі час працаваў у "Песнярах". Пасля смерці Уладзіміра Мулявіна Барткевіч стварыў у Расіі ансамбль "Песняры" і зарэгістраваў аднайменную гандлёвую марку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.