Вы тут

Стала вядома, калі будзе разгледжаная апеляцыя на прысуд Арцёма Баярскага

Арцём Баярскі / spring96.org

Апеляцыйная скарга на прысуд экс-студэнту хімфака БДУ і палітвязню Арцёму Баярскаму будзе разгледжаная 18 лютага. Пра гэта паведаміла Еўрарадыё мама Арцёма.

Разглядаць скаргу будзе Вярхоўны суд.

9 снежня Мінскі гарадскі суд асудзіў Арцёма Баярскага на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Былога студэнта прызналі вінаватым у "стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем", а таксама "ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Паводле версіі следства, Арцём Баярскі адміністраваў "экстрэмісцкі" рэсурс. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Варта адзначыць, што Арцём быў вельмі паспяховым і перспектыўным студэнтам. Ён чатыры разы рабіўся стыпендыятам спецыяльнага фонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі і адораных студэнтаў і навучэнцаў. У 2020 годзе ён адмовіўся ад прэзідэнцкай стыпендыі на знак пратэсту супраць падзей у краіне. Ліст у падтрымку Арцёма падпісалі каля 50 членаў Расійскай акадэміі навук, у тым ліку 15 акадэмікаў, 26 членаў-карэспандэнтаў і 6 прафесараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.