Стала вядома, чым скончыцца гэтае лета!

У апошнія дні лета нас чакае выкшталцонае шоў! 28, 29, 30 жніўня ў Лагойску адбудзецца першы міжнародны фестываль феерверкаў — “Навальніца” Сярод удзельнікаў ёсць госці з Нямеччыны, Францыі, Чэхіі, Славакіі, Латвіі і Літвы. Кожны з іх прывязе адмыслова падрыхтаваныя да беларускага шоў праграмы. Дарэчы, вы таксама будзеце мець магчымасць галасаваць за сваіх фаварытаў, бо напрыканцы фэсту з’явіцца адзін пераможца.



Арганізатары абяцаюць, што кожная каманда скарыстае не менш за пять тысяч зарадаў рознага калібру, больш за тое, да кожнага выступу каманды рыхтуюць адмысловую музыку, настрой і рытмічную карцінку, якую мусяць намаляваць у небе феерверкі!



Фестываль “Навальніца” працягнецца тры дні і тры ночы і прэзентуе слухачам лепшыя рок-гурты. Так 28-га жніўня вы пачуеце “J:морс”, 29-га — "Ляпис Трубецкой", а 30-га — гурт “Палац”.

Ноччу рок-музыку заменяць клаберы і ды джэі — DJ Top, DJ I.F.U., DJ Arsenti Tchouprina, DJ Shishkin, DJ Light PM, а ў апошні дзень фестываля беларуская каманда “Кальвін” — пераможца чэмпіянату Еўропы-2007 — презентуе гледачам гранд-феерверк.



Фестываль адбудзецца ў гарналыжным комплексе “Лагойск”, да якога будзе курсіраваць аўтобус са станцыі метро “Усход”. Больш падрабязную інфармацыю шукайце на сайце www.navalnica.by.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі