Стала вядома аб затрыманні ў Мінску кіраўніка хору "Унія" Паўла Гонца

Павел Гонца / фота з сацсетак
Павел Гонца / фота з сацсетак

Напярэдадні ў Мінску быў затрыманы кіраўнік мужчынскага хору "Унія" Павел Гонца, паведамляе телеграм-канал by_culture.

Сілавікі прыйшлі за ім на працу — у філармонію. Увечары прозвішча Гонца з'явілася ў спісах затрыманых.

Камернаму мужчынскаму хору "Унія" больш за 30 гадоў. Яго стварыў дырыжор Кірыл Насаеў. Некалькі гадоў таму яго не стала, і хор узначаліў вучань Насаева Дзмітрый Гонца. 

Напярэдадні сілавікі затрымалі і члена асноўнага складу Каардынацыйнай рады Аксану Зарэцкую, а таксама частку гасцей, якія прыйшлі на перфоманс "Белы Трус, Чырвоны Трус". Зарэцкая павінна была стаць галоўным героем гульні-пастаноўкі. Пазней з'явілася інфармацыя, што Зарэцкую і частку затрыманых гледачоў, у каго ёсць маленькія дзеці, адпусцілі да суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі