Вы тут

СССР няма, а вы гэтага прыняць ніяк не можаце: Леўчанка звярнулася да Ярмошынай

Алена Леўчанка / instagram

Зорка беларускага баскетболу Алена Леўчанка пракаментавала апошнія заявы старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай аб тым, што "выбары часцей за ўсё служаць супрацьлеглай мэце, накіраванай на раскол грамадства і дзяржавы" і што трэба імкнуцца, каб у краіне быў толькі адзін пункт гледжання — патрыятычны.

"Калі ў 21 стагоддзі лічыцца злачынствам мець іншае меркаванне. Лідзія Міхайлаўна, ну зразумейце вы нарэшце, што СССР ужо няма, і жыць, "як раней", мы таксама не хочам. А вы гэта прыняць ніяк не можаце і прыдумваеце лозунгі "любімую не аддадзім" і г.д.

P.S. Не хочаце мітынгаў, пратэстаў — не парушайце правы і законы, і людзі будуць дома", — звярнулася да Ярмошынай Леўчанка.

21 траўня старшыня ЦВК заявіла, што "выбары перасталі з'яўляцца ўнутранай справай саміх дзяржаў, а сталі нагодай для непрыкрытага міжнароднага ўмяшальніцтва ў справы дзяржавы". Яна падтрымала перанос мясцовых выбараў на 2023 год і сумяшчэнне іх з парламенцкімі выбарамі, лічачы, што "гэта будзе танней і ярчэй".

Скрын з instagram — tribuna.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.