Спёка і навальніцы — надвор'е на панядзелак 1 красавіка (і гэта не жарт)
![Беларуская вёска ўвесну](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/sowing07_1.jpg.webp?itok=0rAPIW0C)
Беларуская вёска ўвесну / Еўрарадыё
У панядзелак 1 красавіка ў Беларусі захаваецца летняе надвор'е. Чакаецца пераменная воблачнасць, па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі, паведамляе "Белгдрамет".
Вецер паўднёвы, умераны, днём — парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў цяпла, удзень будзе +20 і +25 у паўднёвых раёнах. У Мінску — +23.
Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.