Спыніліся тры з чатырох заводаў будаўнічага холдынгу “Забудова”

Кіраўніцтва спадзяецца, што выйсці з замкнёнага кола дапаможа дзяржава, бо ёй належыць 64% акцый “Забудовы”, піша "Рэгіянальная газета".

Намеснік гендырэктара па ідэалагічнай рабоце Генрых Кутас кажа, што праблемы ў тым, што доўгі час прадпрыемства брала крэдыты пад высокія адсоткі. Цяпер вялікая частка абаротных сродкаў ідзе на іх пагашэнне. У той жа час, ёсць пакупнікі, якія маюць запазычанасць і перад “Забудовай” за ўжо адгружаны тавар.

Тры заводы “Забудовы” — будаўнічых канструкцый, будматэрыялаў і дахавай чарапіцы — цяпер стаяць. З чатырох заводаў холдынгу працуе толькі дрэваапрацоўчы. Для яго работы ёсць камплектуючыя. Многіх рабочых адпусцілі на 2/3 стаўкі, іх заробкі зменшылі. 

Фота — gkds.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі