Вы тут

Спявачка Ніно Катамадзэ адмовілася ад канцэртаў у Расіі

Ніно Катамадзэ / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Грузінская джазавая спявачка Ніно Катамадзэ абвясціла, што выступ 22 чэрвеня на фестывалі "Сядзіба Jazz" у маскоўскім парку Каломенскае стала яе апошнім канцэртам у Расіі. Такім чынам яна падтрымала удзельнікаў антырасейскіх пратэстаў, якія пачаліся ў Тбілісі 20 чэрвеня з-за выступу дэпутата Дзярждумы Сяргея Гаўрылава ў парламенце Грузіі, паведамляе Meduza.

У звароце да прыхільнікаў у "Фэйсбуку" спявачка выбачылася, што не магла знаходзіцца з пратэстуючымі з самага пачатку, назваўшы Расію акупантам, а Уладзіміра Пуціна — ворагам.

Зрэшты, потым Ніно Катамадзэ выдаліла з "Фэйсбука" запіс, у якім яна адмовілася ад выступаў у Расіі. Спявачка пакуль не пракаментавала, чаму выдаліла паведамленне.

Паводле сайта Катамадзэ, на 27 сакавіка 2020 года ў яе запланаваны канцэрт у Маскве. Пра яго адмену пакуль не паведамлялася.