Вы тут

Спякота і навальніцы: якім будзе надвор'е ў нядзелю

Надвор'е на выходныя / pixabay

Сіноптыкі папярэджваюць пра навальніцы, моцныя дажджы і шквалістае ўзмацненне ветру ў некаторых раёнах Беларусі. Павевы ветру могуць дасягаць хуткасці ў 15-20 м/с. Гідраметцэнтр абвясціў пра памяранцавы ўзровень небяспекі.

Моцныя дажджы чакаюць галоўным чынам Брэсцкую і Гарадзенскую вобласці.

Але засмучацца не трэба, лета яшчэ нікуды не пайшло. Удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30 +32°С. Ледзь халаднавацей будзе на захадзе Беларусі — там паветра прагрэецца да +22..+26°С. Уначы будзе каля +12..+19°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.