Вы тут

Справа супраць журналіста, які працаваў на жаночым маршы, спынена

Алесь Пілецкі / фота Дзмітрыя Дзмітрыева​

Спынена адміністрацыйная справа супраць журналіста "Радыё Свабода" Алеся Пілецкага. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook 27 кастрычніка.

— Чаго толькі ў жыцці ні здараецца, — здзіўляецца журналіст. — Адчыняю толькі што паштовую скрыню, а там цуд божы ў выглядзе ліста ад начальніка Заводскага РУУС Мінска Кіслова К.С. са словамі "подготовка дела об административном правонарушении, предусмотренном ч.1 ст. 23.34 КоАП РБ в отношении Вас прекращена".

Адміністрацыйны працэс супраць Алеся Пілецкага быў пачаты за ўдзел у жаночым маршы 5 верасня. Журналіст працаваў на гэтым мерапрыемстве, быў у сіняй камізэльцы і з бэйджам "Прэса".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.