Споўнілася 20 гадоў з дэпутацкай галадоўкі ў Вярхоўным Савеце

Сёння спаўняецца 20 гадоў з часу галадоўкі ў беларускім парламенце. Яе ўдзельнікі былі жорстка збітыя спецслужбамі ў ноч на 12 красавіка 1995 года.

Апазіцыйныя дэпутаты ў Вярхоўным Савеце ХІІ склікання абвясцілі галадоўку, пратэстуючы супраць реферэндума па змене Канстытуцыі. З яго ініцыятывай выступіў прэзідэнта Беларусі. На рэферэндум выносіліся пытанні аб вяртанні савецкай сімволікі, наданні рускай мове статусу дзяржаўнай, інтэграцыі з Расіяй. Таксама Аляксандр Лукашэнка атрымліваў права роспуску парламента.

У галадоўцы, пачатай 11 красавіка, прынялі ўдзел 19 дэпутатаў — гэта былі прадстаўнікі партыяў БНФ і БСДГ. Яны засталіся на ноч у будынку Вярхоўнага Савета. Аднак пад нагодай нібыта паведамлення аб мініраванні у будынак былі ўведзеныя АМАП і Служба бяспекі прэзідэнта. Сілавікі збілі парламентароў і выдалілі іх з будынка. Пазней кіраўнік Беларусі заявіў, што ён асабіста аддаў загад выдварыць удзельнікаў галадоўкі. Лукашэнка абяцаў паказаць відэахроніку збіцця дэпутатаў, але поўнае відэа так і не было абнародаванае.

У пракуратуры пачалі крымінальную справу па заяве групы дэпутатаў аб іх збіцці. Але хутка справу прыпынілі.

Рэферэндум прайшоў 14 траўня 1995 года.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі