Спіс "экстрэмістаў", які складаюць сілавікі, павялічыўся яшчэ на 27 імёнаў

Многія з тых, каго сілавікі лічаць "экстрэмістамі", з'яўляюцца палітвязнямі, ілюстрацыйнае фота

Многія з тых, каго сілавікі лічаць "экстрэмістамі", з'яўляюцца палітвязнямі, ілюстрацыйнае фота

МУС чарговым разам абнавіла спіс асоб, якіх сілавікі ўважаюць за "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". У яго заносяць асуджаных па пэўных артыкулах КК.

У пералік дадалі 27 імёнаў. Статус "экстрэміста" сярод іншых атрымалі псіхолаг Андрэй Рускіх, асуджаны за нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны Дзяніс Воразаў, супрацоўніца IT-кампаніі "Гейм Стрым" Ксенія Алькенава. Расіянаў, нагадаем, затрымалі ў Санкт-Пецярбургу ў траўні 2023 года, затым экстрадавалі Беларусь. Плануюць судзіць за каментары ў інтэрнэце, абвінавачваюць у "распальванні варожасці". Многія з гэтых экстрэмістаў прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Усяго ў "экстрэмісцкім спісе" сілавікоў цяпер значацца 3399 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі