Рэжым Лукашэнкі абʼявіў у міждзяржаўны вышук журналістаў "Бюро"
![Аляксандр Ярашэвіч, Вольга Альхіменка і Аляксей Карпека](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/biuro.jpg.webp?itok=vsNprn_P)
Аляксандр Ярашэвіч, Вольга Альхіменка і Аляксей Карпека / t.me/buroBY/
Рэжым Лукашэнкі абʼявіў у міждзяржаўны вышук журналістаў "Бюро". Даныя Вольгі Альхіменка, Аляксея Карпекі і Аляксандра Ярашэвіча знайшліся ў расійскай базе вышуку МУС.
"З гэтага вынікае, што журналісты "Бюро" фігуранты крымінальнай/крымінальных спраў, — піша рэдакцыя выдання. — Па нашай інфармацыі, гэтыя крымінальныя справы ўзбуджаныя па "экстрэмісцкіх" артыкулах. Крымінальны пераслед каманды "Бюро" мы расцэньваем як рэакцыю на нашыя расследаванні і як спробу ціску дзеючай улады на незалежную журналістыку".
"Бюро" вядомае сваімі расследаваннямі, якія прысвечаны ўдзелу беларусаў у бізнесе на акупаваных тэрыторыях Украіны, "кашалькам" Аляксандра Лукашэнкі і разнастайным варыянтам іх "бізнесу", кантрабанднаму рынку аўтамабіляў, адукацыі ды іншаму.
![Рэжым Лукашэнкі абʼявіў у міждзяржаўны вышук журналістаў "Бюро"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/22233333.jpg.webp?itok=MngO30Dz)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.