У Беларусі распачалі крымінальную справу на журналіста Змітра Панкаўца

Зміцер Панкавец

Зміцер Панкавец / facebook.com/zmicier.pankaviec/

У Беларусі распачалі крымінальную справу на журналіста Змітра Панкаўца, які ўжо некалькі гадоў жыве ў замежжы, паведамляе БАЖ. У чэрвені сілавікі прыязджалі з ператрусам у Барысаўскі раён на адрас, дзе Панкавец афіцыйна зарэгістраваны. У выніку яны нічога крамольнага не знайшлі.

"Інфармацыі ў мяне, зразумела, не шмат, — кажа журналіст. — Ведаю, што паказвалі панятым дакумент пра тое, што на мяне заведзеная крымінальная справа. Артыкул мне невядомы, але з расповеду зразумела, што справа нібыта "за сувязі з каліноўцамі". Ну, я сапраўды асвятляў гэтую тэму і шмат пісаў пра байцоў палка Каліноўскага ва Украіне".

Сілавікі падчас згаданага візіту прасілі перадаць Змітру Панкаўцу, што яго чакаюць у Беларусі і “грэюць кайданкі” для яго. Панкавец працаваў у "Нашай ніве", на "Радыё Свабода". З Беларусі ён з'ехаў у канцы 2021 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі