9 снежня Міністэрства ўнутраных спраў зноў павялічыла "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
У "спіс экстрэмістаў" дадалі адразу 46 прозвішчаў, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Сярод іх — фігуранты "справы змоўшчыкаў" літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, юрыст Юрый Зянковіч, дальнабойшчык Дзяніс Краўчук. Таксама ў "спіс экстрэмістаў" трапілі пенсіянерка Эма Сцепулёнак і актывістка "Еўрапейскай Беларусі" Алена Лазарчык.
Агулам у "экстрэмісты" ўлады залічылі ўжо 2163 чалавекі.