Спартыўнае выданне "Трыбуна" перазапусціла сайт на беларускай мове

Скрыншот сайта "Трыбуны" / Еўрарадыё
Скрыншот сайта "Трыбуны" / Еўрарадыё

Спартыўнае выданне Tribuna.com "пераехала" на новы сайт, цяпер старонка мае дзве версіі — на беларускай і рускай мовах. Трапіць на новы сайт можна клікнуўшы на пераключальнік справа ў верхняй частцы сайта.

"Гэта не рэдызайн платформы, мы цалкам перазапусцілі ўвесь сайт. Цяпер ён цалкам двухмоўны, адаптаваны для смартфонаў, усе тэхналагічныя задачы вырашаныя нанова, але мы пастараліся захаваць той кантэнт, які рабілі разам з вамі шмат гадоў на старой версіі.

Мы развітваемся з некаторымі функцыямі сайта. Гэта балючы, але неабходны крок, які робіцца свядома для таго, каб у "Трыбуны" быў свой сайт, свая адмінка і свой рухавічок", пішуць рэдактары выдання.

Па іх словах, яны перарабілі кожны раздзел сайта, у тым ліку раздзелы з турнірамі, статыстыкай, камандамі. Абнаўленні закранулі і мабільныя праграмы.

"Мы таксама хочам, каб беларусы радзей наведвалі расійскія спартыўныя сайты і часцей карысталіся сваімі, нават калі яны аддаюць перавагу рускай мове. Такі падыход дае нам шанец ахапіць максімальную аўдыторыю — гэта важна, каб мець магчымасці для далейшага развіцця", — заключылі журналісты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі