Вы тут

Спартсмены прапануюць уключыць у "чорны спіс" ЕС Кавальчука і Баскава

Сяргей Кавальчук / БЕЛТА

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці агучыў прапановы па ўключэнні спартыўных чыноўнікаў у "чорны спіс" ЕС. Гэта — міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук (ён займае гэтую пасаду з 2018 года, а раней быў начальнікам аддзела ў Службе бяспекі прэзідэнта), яго намеснікі Міхаіл Партноў і Вячаслаў Дурноў, старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў, дырэктар РЦАП па веласіпедным спорце Дзмітрый Талмачоў.

Іншыя кандыдатуры "патрабуюць дадатковага разгляду", — піша Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці на сваёй старонцы ў Facebook.

Як вядома, больш за паўтысячы беларускіх спартсменаў звярнуліся з адкрытым лістом да ўладаў Беларусі, у якім патрабавалі прызнаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі і прызначыць новыя, вызваліць і рэабілітаваць палітвязняў, спыніць гвалт сілавікоў. Пасля гэтага пачаўся ціск на падпісантаў з боку спартыўных чыноўнікаў, звальненні. Стварыўся Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, які абяцае падтрымаць кожнага, хто пацерпіць у выніку дзеянняў з боку Мінспорту.

facebook.com/bssfbel

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.