Спартсменам з Беларусі і Расіі ў Парыжы не рады — мэр сталіцы

Парыж

Парыж / unsplash.com

Спартсменам з Беларусі і Расіі ў Парыжы не рады. Пра гэта сказаў мэр французскай сталіцы Ан Ідальга.

— Я хачу сказаць расійскім і беларускім атлетам, што ім не будуць рады ў Парыжы. Разам з тым хачу сказаць спартсменам з Украіны, што іх мы будзем падтрымліваць з усіх сіл, — цытуе чыноўніцу Le Monde.

Зборныя Расіі і Беларусі не будуць дапушчаныя сёлета да алімпійскіх гульняў. У нейтральным статусе маюць шанец выступіць індывідуальныя спартсмены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі