Spandau Ballet уз'яднаюцц для аднаго канцэрта

Піянеры нью-вэйва і сінты-попа, брытанцы Spandau Ballet збіраюцца адсвяткаваць 30-годдзе сваёй кар'еры адзіным рэюніян-канцэртам. Адбудзецца ён у Лас-Вегасе ў наступным годзе. Дакладная дата выступу і
назва пляцоўкі пакуль не афішуюцца, бо перамовы яшчэ не скончыліся.
Тым
не менш, удзельнікі папулярнага ў мінулым калектыву поўныя аптымізму і
спадзяюцца, што ўсё пройдзе гладка і прыхільнікі зноў убачаць іх на
сцэне ў арыгінальным складзе.
Нагадаю, што Spandau Ballet распаліся ў
1989 годзе з-за канфлікту паміж гітарыстам і аўтарам песень Гэры Кэмпам
і астатнімі ўдзельнікамі гурта.
Пасля гэтага вакаліст Тоні Хэдлі,
саксафаніст Стыў Норман і бубнач Джон Кіблі нават судзіліся з Гэры
Кэпмам, каб дабіцца выплаты 1 мільёна фунтаў стэрлінгаў у якасці
адлічэнняў па аўтарскіх правах, але прайгралі справу.
Але крыху раней
сёлета Тоні Хэдлі заявіў, што гатовы забыць даўнюю варожасць і падаць
руку сяброўства Гэры Кэмпу.
Паведамляецца, што за адзін уз'яднальны
канцэрт гурту прапанавалі 2 мільёны долараў.
Фота: www.geocities.com