Вы тут

"Спадарожнік" афіцыйна выключылі з вышэйшай лігі футбольнага чэмпіянату Беларусі

Такім быў "Спадарожнік" у сезоне 2021 года / vk.com/sputnikrechitsa

"Спадарожнік" афіцыйна выключылі ў вышэйшай лігі футбольнага чэмпіянату Беларусі. 28 ліпеня рашэнне прыняў выканкам федэрацыі, які спасылаецца на ранейшае паведамленне рэчыцкага клуба. Яно паступіла яшчэ 14 ліпеня. "Спадарожнік" паведаміў, што вымушаны спыніць удзел у чэмпіянаце з-за фінансавай сітуацыі, якая склалася ў клубе.

"Спадарожнік" трапіў у эліту беларускага футбола ў 2021 годзе. Але пратрымаўся толькі першы круг, знаходзіўся на апошнім месцы.

У пачатку лета 19 прадстаўнікоў "Спадарожніка" падпісалі праўладны ліст спартсменаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.