Вы тут

Рэчыцкі "Спадарожнік" здымаецца з чэмпіянату Беларусі па футболе

Такім быў "Спадарожнік" / abff.by

Рэчыцкі "Спадарожнік" здымаецца з чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Прычынай такога рашэння называюць фінансавую сітуацыю клуба, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.

Сітуацыю са "Спадарожнікам" 28 ліпеня разгледзіць выканкам АБФФ. У гэтым сезоне каманда паспела правесці 15 матчаў і з 7 ачкамі займае апошняе, 16-е месца.

"Спадарожнік" сёлета рэдка радаваў сваіх заўзятараў. Напрыклад, прайграючы дома "Віцебску" 0:3, каманда ў выніку вырвала перамогу — 4:3 (на відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.