SpaceX абмежавала выкарыстанне Украінай Starlink для кіравання беспілотнікамі, паведамляе Reuters. Амерыканская кампанія спасылаецца на тое, што выкарыстанне ўкраінскімі вайскоўцамі сэрвісу ў наступальных мэтах не прадугледжана дзейным пагадненнем з уладамі Украіны. Меркавалася, што спадарожнікавы інтэрнэт Starlink будзе выкарыстоўвацца для гуманітарных патрэб, бо ён "ніколі не прызначаўся для выкарыстання ў якасці зброі". Для SpaceX стала нечаканасцю, што ўкраінцы з яго дапамогай кіруюць баявымі дронамі, выкарыстоўваюць "у наступальных мэтах".
Амерыканская кампанія не супраць, каб украінскае войска выкарыстоўвала Starlink для сувязі. Сетка была разгорнута ва Украіне неўзабаве пасля пачатку расійскай агрэсіі ў 2022-м. На студзень 2023 года Украіна атрымала каля 30 тысяч тэрміналаў Starlink.