Дроны атакавалі Сызранскі і Ільскі нафтазаводы ў Расіі

Прадпрыемствы гараць

Прадпрыемствы гараць / Exilenova+

Украінскія беспілотнікі ў ноч на 8 жніўня атакавалі Сызранскі нафтаперапрацоўчы завод у Самарскай вобласці і Ільскі НПЗ у Краснадарскім краі. На абодвух прадпрыемствах пасля ўдараў успыхнулі пажары.

Сызранскі НПЗ магутнасцю 8,5 млн тон нафты ў год падвергся атацы дронаў другі раз за тыдзень. Пра гэта сведчаць кадры відавочцаў, размешчаныя ва ўкраінскіх маніторынгавых каналах. 

Telegram-канал Exilenova+ паведаміў як мінімум пра тры трапленні ў завод, які вырабляе каля 800 тысяч тон бензіну і 1,5 млн тон дызельнага паліва ў год. Паводле дадзеных мясцовых жыхароў, удар папярэдне прыйшоўся на адну з установак АВТ і нафтавыя рэзервуары.

На Кубані пасля атакі дронаў загарэўся Ільскі НПЗ — адзін з найбуйнейшых нафтазаводаў на поўдні Расіі праектнай магутнасцю каля 6,6 млн тон нафты ў год. У 2026 годзе Ільскі НПЗ ужо падвяргаўся атакам у ліпені, чэрвені, лютым і студзені.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.