Адпусціць 2020-ы: чаму Лукашэнка не можа зрабіць гэта? Эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Напярэдадні канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая пройдзе ў Варшаве 8–9 жніўня, лукашэнкаўскія спецслужбы кінуліся збіраць інфармацыю пра тых, хто плануе яе наведаць. А ў Віцебску, паводле інфармацыі праваабаронцаў, міліцыя зноўку пайшлa па тых, каго ўнеслі ў базу “Беспорядки”. Правяраюць месца прапіскі і тэлефоны ў людзей, якіх прыцягвалі да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях падчас пратэстаў 2020 года. Беларусы ж па абодва бакі мяжы працягваюць чакаць прыезду ў Мінск Коўла…
 
Чаму лукашэнкаўскія спецслужбы так уважліва сочаць за дзейнасцю дыяспары і чаму не могуць “адпусціць 2020 год”, да чаго заклікаюць людзей ужо нават асобныя прадстаўнікі дэмсіл? Чаму ніякіх зрухаў на перамоўным трэку “Мінск — Вашынгтон” больш не чуваць, і чаму Латвія вырашыла не закрываць мяжу з Беларуссю? Як змяняецца Еўрасаюз пасля іспанскага міграцыйнага крызісу? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.