Ва Украіне абяцаюць вырашыць праблемы замежных добраахвотнікаў

Полк Каліноўскага, ілюстрацыйнае фота

Полк Каліноўскага, ілюстрацыйнае фота / t.me/KalinouskiPolk/

Ва Украіне абяцаюць вырашыць праблемы, з якімі сутыкаюцца замежныя добраахвотнікі. Як заявілі ў Офісе вайсковай амбудсменкі Вольгі Рашацілавай, цяпер у УСУ служыць каля 16 тысяч іншаземцаў.

Каля 40% усіх замежных добраахвотнікаў ва Украіне — грамадзяне краін Лацінскай Амерыкі. Статыстыку па іншых замежніках, у тым ліку па беларусах, не агучылі.

У Офісе вайсковай амбудсменкі стварылі працоўную групу, якая аналізуе праблемы замежных вайскоўцаў "на ўсіх этапах: ад пачатку службы і яе праходжання — да звальнення, вяртання на радзіму або адаптацыі да грамадзянскага жыцця ва Украіне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.