Сноўдэн вучыць рускую мову і чакае прыезду бацькоў

Экс-супрацоўнік спецслужбаў ЗША Эдвард Сноўдэн, які атрымаў гадавы палітычны прытулак у Расіі, вывучае рускую мову і чакае прыезду бацькоў. Пра гэта агенцтва “РИА “Новости” піша са спасылкай на адваката Анатоля Кучарэну, які прадстаўляе інтарэсы Сноўдэна.

"Я знаходжуся ў кантакце і ў перапісцы з бацькам Эдварда, дакументы афармляюцца і праходзяць усе працэдуры для іх прыезда ў Расію... Маці і бацька пішуць лісты Эдварду. Я за тое, каб яны як мага хутчэй сустрэліся . Яму патрэбна падтрымка родных", — сказаў Кучарэна.

Што праўда, адвакат Сноўдэна не можа назваць нават прыкладную дату прыезду бацькоў уцекача ў Расію. Затое, па яго словах з самім Сноўдэнам, чыё месца знаходжання не выдаецца, усё ў парадку. "Ён даволі разумны, хутка ўсё схоплівае. Вучыць рускую мову", — дадаў Кучарэна.

Тым часам, агенцтва “Interfax” піша, што ўлады ЗША канчаткова страцілі цікавасць да справы Эдварда Сноўдэна. Нядаўна прадстаўнікі ФБР і Мінюста ЗША праводзілі перамовы з расійскімі калегамі па пытаннях супрацоўніцтва дзвюх краінаў, у тым ліку ў барацьбе з карупцыяй. Прозвішча Сноўдэна не было згаданае ніводнага разу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі