Смяротныя заплывы: на Гомельшчыне за дзень патанулі 4 чалавекі

Смяротныя заплывы:  на Гомельшчыне за дзень патанулі 4 чалавекі

На Гомельшчыне ўсяго за адзін дзень патанулі 4 чалавекі. Як паведамляе прэс-служба МНС, першае здарэнне адбылося ў абед 14 чэрвеня на Дняпры ў Рэчыцы — там патануў мужчына 1988 года нараджэння. Увечары таго ж дня на рацэ Сож ля аграгарадка Вясёлка ў Веткаўскім раёне патануў яшчэ адзін мужчына.

Трэці выпадак здарыўся на Прыпяці ў Мазыры — загінуў 18-гадовы хлопец. А на Сажы ля Чачэрска патануў 29-гадовы мужчына, чыё цела ўсё яшчэ шукаюць вадалазы.

Выратавальнікі адзначаюць, што пераважная большасць смерцяў на вадзе адбываецца з людзьмі ў стане алкагольнага ап'янення. Таксама найчасцей гінуць тыя, хто купаўся ў недазволеных месцах

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі