СМС ад МУС атрымалі і тыя беларусы, якія хадзілі на праўладныя мітынгі

СМС ад МУС атрымалі і тыя беларусы, якія хадзілі на праўладныя мітынгі

1 кастрычніка беларусы пачалі масава атрымліваць СМС ад імя МУС з папярэджаннем "пра недапушчэнне ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах". Нібыта, атрымальнік "устаноўлены як парушальнік парадку правядзення масавых мерапрыемстваў" і яго дзеянні "зафіксаваны з дапамогай фота-відэазапісу".

Высвятляецца, што СМС ад МУС атрымалі і тыя беларусы, якія хадзілі на праўладныя мітынгі пад хэштэгам #ямыбатька. Цяпер яны ўсур'ёз абмяркоўваюць, што далей могуць быць і штрафы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі