СМІ: Звольнены галоўны трэнер "Чэлсі" Антоніё Контэ

СМІ: Звольнены галоўны трэнер "Чэлсі" Антоніё Контэ

Звольнены галоўны трэнер "Чэлсі" Антоніё Контэ. Замест яго каманду будзе трэніраваць Маўрыцыё Сары, інфармуе ў Twitter Sky Sport Italia.

Контэ — італьянскі футбольны спецыяліст, 31 ліпеня яму споўніцца 49 гадоў. З "Чэлсі" ён працаваў з 2016 года. У першы яго сезон каманда выйграла Прэм'ер-лігу, але наступны сезон аказаўся менш удалым — пятае месца. У галоўнага трэнера былі канфлікты з футбалістамі.

Сары — таксама італьянскі футбольны спецыяліст, яму 59 гадоў. У апошнія гады ён трэніраваў "Напалі". Без працы быў з канца траўня.

СМІ: Звольнены галоўны трэнер "Чэлсі" Антоніё Контэ
Маўрыцыё Сары. Фота: ua-football.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі