СМІ: затрыманы кіраўнік бярозаўскага мясакансервавага камбіната

Уладзімір Жуковіч

Уладзімір Жуковіч / bereza.by

Днямі быў затрыманы кіраўнік Бярозаўскага мясакансервавага камбіната Уладзімір Жуковіч, піша "Наша Ніва" са спасылкай на ўласныя краніцы.

Бярозаўскі мясакансервавы камбінат — найбуйнейшае ў Беларусі прадпрыемства, што займаецца перапрацоўкай мяса.

Уладзімір Жуковіч займаў пасаду дырэктара гэтага прадпрыемства больш за дзесяць гадоў. Выданне зазначае, што супрацоўнікі камбіната кажуць пра Жуковіча як пра "талковага кіраўніка з вялікай экспертызай у сваёй сферы".

На афіцыйным сайце камбіната Жуковіч усё яшчэ пазначаны як дырэктар прадпрыемства.

Уладзіміру Жуковічу прысвоенае званне "Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь". Не так даўно яму ўручалі медаль "100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі", а Брэсцкі абласны аграпрамысловы саюз прызнаваў яго лепшым кіраўніком. Ён быў дэлегатам Бярозаўскага раёна на VI Усебеларускім народным сходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі