Вы тут

СМІ: У Брэсце застрэліўся міліцыянт

Фота: pixabay.com

У лясным масіве пад Брэстам застрэліўся супрацоўнік крымінальнага вышуку Маскоўскага РАУС абласнога цэнтра. Пра гэта піша "Першы рэгіён" са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Міліцыянта знайшлі каля 15-й гадзіны з агнястрэльнай ранай.

Прычына здарэння не паведамляецца. Па гэтым факце прызначаная праверка. 

Дарэчы, у ліпені 2015 у службовым кабінеце быў знойдзены застрэлены маёр міліцыі, намеснік начальніка аддзела крымінальнага вышуку Маскоўскага РАУС Брэста. Тады гаворка ішла пра самагубства.