СМІ: Спецслужбы ЗША падазраюць, што "акустычныя атакі" правяла Расія

СМІ: Спецслужбы ЗША падазраюць, што "акустычныя атакі" правяла Расія

Спецслужбы ЗША падазраюць, што "акустычныя атакі" правяла Расія. Ад гэтых таямнічых акцый пацярпелі амерыканскія дыпламаты на Кубе і ў Кітаі. Як інфармуе тэлеканал NBC, які спасылаецца на свае крыніцы, спецслужбамі былі перахопленыя паведамленні, звязаныя з працай выведкі. Яны і далі магчымасць зрабіць выснову пра "расійскі след". Але доказаў недастаткова, каб пра гэта заявіць публічна, інфармуе meduza.io.

Упершыню пра "акустычную атаку" стала вядома ў канцы 2016 года, калі амерыканскія дыпламаты на Кубе сталі скардзіцца на млоснасць, страту слыху і галаўныя болі. Агулам праблемы ўзніклі больш чым у 20 супрацоўнікаў дыпмісіі. У выніку большасць з іх эвакуявалі з Кубы. Дарэчы, яе ўлады сваё дачыненне да таямнічай акцыі адмаўлялі. У пачатку лета 2018 года ад "акустычных атак" ужо пацярпелі амерыканскія дыпламаты ў Кітаі.

Вядома, што маштабнае расследаванне праводзяць ЦРУ, ФБР і іншыя амерыканскія спецслужбы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі