Расійскі віцэ-прэм'ер адмовіўся абмяркоўваць з беларусамі кампенсацыю

Расійскі віцэ-прэм'ер адмовіўся абмяркоўваць з беларусамі кампенсацыю

Расійскі віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак не захацеў абмяркоўваць з беларускай дэлегацыяй кампенсацыю нашай краіне страт ад падатковага манеўру і прадастаўленне зніжак на газ. Пра гэта паведамляе interfax.ru, які спасылаецца на крыніцу, блізкую да перамоваў. Козак заявіў, што нічога не зменіцца "да прыняцця прынцыповых рашэнняў у руху ў накірунку далейшай інтэграцыі Расіі і Беларусі ў рамках саюзнай дзяржавы". Нешта падобнае нядаўна гаварыў Аляксандру Лукашэнку і Уладзімір Пуцін.

Перамовы ў Маскве прайшлі 11 снежня. Беларускі бок на іх прадстаўлялі віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка і пасол Беларусі ў Расійскай Федэрацыі Уладзімір Сямашка. Цікава, што яшчэ нядаўна Ляшэнка быў перакананы: кампенсацыя будзе.

Падатковы манеўр у РФ прадугледжвае паэтапнае змяншэнне экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, але прывядзе да падаражання расійскай нафты для нашай краіны. За бліжэйшыя чатыры гады Беларусь можа страціць ад расійскага падатковага манеўру ў нафтавай галіне да 11 млрд долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі