СМІ: На рэферэндуме ў Крыме не будзе назіральнікаў ад Беларусі

Пра гэта паведамляе Еспресо.TV. Паводле тэлеканала, на крымскім рэферэндуме, які пройдзе 16 сакавіка, не будзе ніводнага назіральніка ад СНД.



Раней фактычны кіраўнік аўтаноміі Сяргей Аксёнаў заявіў, што будзе запрашаць на рэферэндум толькі тых назіральнікаў, “якім давярае”, інфармуе УНІАН.



На галасаванне 16 сакавіка вынесеныя два пытанні: “Ці згодныя вы на ўз’яднанне Крыму з Расіяй на правах суб’екта Расійскай Федэрацыі?” і “Ці вы за аднаўленне дзеяння Канстытуцыі Рэспублікі Крым 1992 года і за статус Крыму як часткі Украіны?”. Удзельнікі галасавання павінны выбраць адзін з двух варыянтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі