СМІ: На борце А321 знайшлі бомбу з таймерам
![СМІ: На борце А321 знайшлі бомбу з таймерам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/a321_reuters_2.jpg.webp?itok=7DYxj6jF)
Амерыканскі тэлеканал Fox News апублікаваў звесткі крыніцы, знаёмай з ходам расследавання крушэння расійскага авіялайнера А321, які разбіўся ў Егіпце 31 кастрычніка. Па версіі суразмоўцаў тэлеканала, на борце знойдзеная бомба з таймерам, якую заклалі побач з паліўным бакам. Таймер быў усталяваны на дзве гадзіны.
Да нядаўняга часу тэракт разглядаўся як адна з версій крушэння расійскага самалёта, у якім загінулі 224 чалавека. Літаральна ў апошні час версія тэракта стала асноўнай.
Пра гэтым адразу пасля трагедыі ў сеціве з’явілася відэа прыхільнікаў радыкальнай арганізацыі “Ісламскай дзяржавы”, у якім яны ўзялі на сябе адказнасць за крушэнне самалёта.
Фота: REUTERS