СМІ: КДБ арыштаваў элітны катэдж міністра Патупчыка і яго кватэру

СМІ: КДБ арыштаваў элітны катэдж міністра Патупчыка і яго кватэру

Днямі Аляксандр Лукашэнка заяўляў пра затрыманне шэрагу высокапастаўленых чыноўнікаў. Па яго словах, яны ўжо даюць паказанні з следчым ізалятары. 7 чэрвеня такія затрыманні пацвердзіў старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Праўда, і ён не назваў журналістам імёны гэтых чыноўнікаў.

Паводле інфармацыі nn.by, адным з фігурантаў стаў былы міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык. На пачатку траўня 2018 года яго адправілі ў адстаўку з фармулёўкай "за садзейнічанне незаконнаму сямейнаму бізнэсу". На пасадзе міністра Патупчык быў з 2013 года.

У дзень адстаўкі, як заяўляюць журналісты nn.by, быў арыштаваны катэдж Патупчыка, збудаваны непадалёк ад "Мінск-Арэны". Таксама следчыя апячаталі кватэру Патупчыка ў доме на вуліцы Беларускай, на беразе Свіслачы. Гэтую кватэру, як паведамляюць, чыноўнік дзіўным чынам прыватызаваў у сярэдзіне 2000-х, атрымаўшы дазвол першаснага ўласніка — Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Кіраўніцтва спраў прэзідэнта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі