СМІ: Беларусь патрабуе грошы з людзей, якія ацалелі ў Халакосце

СМІ: Беларусь патрабуе грошы з людзей, якія ацалелі ў Халакосце

Беларусь патрабуе грошы з людзей, якія ацалелі ў Халакосце, піша газета “Еврейский Мир”, якая выдаецца ў ЗША. Атрымальнікі гуманітарнай дапамогі амерыканскай арганізацыі “Джойнт” мусяць заплаціць падаходны падатак. Пра гэта яны атрымалі паведамленні ад беларускіх падаткавікоў. Гуманітарная дапамога і догляд за старымі стала лічыцца атрыманнем гэтымі людзьмі (а ім 85-90 гадоў) дадатковага прыбытку. Адзначаецца, што сума налічанага за тры месяцы падатку складае палову месячнай пенсіі сярэднестатыстычнага пенсіянера Беларусі. Яўрэйская арганізацыя раіць сваім кліентам у індывідуальным парадку звяртацца да мясцовых уладаў з просьбай вызваліць іх ад падатку з-за ўзросту, стану здароўя ці адзінокага сямейнага статусу.

Як вядома, “Джойнт” атрымлівае сродкі для яўрэяў, якія перажылі Халакост, з бюджэту “Claims Conference”, галоўнай арганізацыі па матэрыяльных патрабаваннях да Германіі за генацыд і рабунак яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі