СМІ: Антон Сарока падпіша кантракт з кіпрскім клубам АПОЭЛ

СМІ: Антон Сарока падпіша кантракт з кіпрскім клубам АПОЭЛ

Нападаючы мінскага "Дынама" Антон Сарока ў бліжэйшы час падпіша кантракт з кіпрскім клубам АПОЭЛ, за які ўжо выступае беларускі абаронца Дзяніс Палякоў. Пра гэта піша "Прессбол", які спасылаецца на свае крыніцы. Дынамаўцы пакуль гэтую інфармацыю ніяк не пракаментавалі.

Сароку 26 гадоў. У мінскае "Дынама" ён у пачатку мінулага года трапіў з "Гарадзеі", за сезон забіў 12 галоў. Сёлета форвард гуляў мала, але на яго рахунку два галы.

Сарока — гулец нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі, у сямі матчах вызначыўся тройчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі