СМІ: 25 траўня Лукашэнка правядзе нараду наконт хакея

СМІ: 25 траўня Лукашэнка правядзе нараду наконт хакея

25 траўня ў Аляксандра Лукашэнкі пройдзе нарада, на якой будуць абмяркоўвацца праблемы хакея, піша "Прессбол"

Папярэдні такі форум адбыўся ўвосень 2015 года, на ім быў прыняты пратакол даручэнняў, якія закраналі не толькі Федэрацыю хакея, але і іншыя ведамствы, так ці іначай звязаныя з развіццём хакея ў нашай краіне.

На сённяшняй нарадзе плануюцца тры даклады: нядаўна абранага старшыні нацыянальнай хакейнай федэрацыі Сямёна Шапіры, галоўнага трэнера ХК "Юнацтва" Міхаіла Захарава, а таксама дырэктара СДЮШАР БФСТ "Дынама" Дзмітрыя Баскава

Ігар Рачкоўскі, які на днях перастаў узначальваць федэрацыю, у спісе запрошаных не значыцца, падкрэслівае "Прессбол".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі