Смерць прапаршчыка з Полацка: вярнулі разбіты тэлефон, нічога не тлумачаць

Смерць прапаршчыка з Полацка: вярнулі разбіты тэлефон, нічога не тлумачаць

Следства прыйшло да высновы, што вайсковец Аляксей Сегадняеў, які загінуў у канцы чэрвеня ў Полацку, здзейсніў самагубства.

“Прызначалі дадатковыя экспертызы, але ў крымінальнай справе адмовілі, — распавяла Еўрарадыё Таццяна Сегадняева.Цікава, мне вярнулі разбіты тэлефон мужа, але следчыя яго не змаглі праверыць, маўляў — не ўскрылі. Тэлефон разбіты, хто яго разбіў, дзе яго знайшлі — невядома, і ніхто не ведае. Усё вельмі дзіўна. З падрабязнасцямі мяне ніхто не знаёміў, а пытанні засталіся”.

Таксама жанчыне вярнулі ключы ад машыны, вайсковае пасведчанне і банкаўскую картку мужа. Таццяна дадае, што ніякіх размоваў з калегамі ці кіраўніцтвам воінскай часці, дзе служыў Аляксей, у яе не было.

Трагедыя адбылася ўночы на 22 чэрвеня. Такім чынам, пасля гібелі старшага прапаршчыка Аляксея Сегадняева, якія служыў у воінскай часці №32404, прайшло больш за тры месяцы. Па версіі следства, 43-гадовы мужчына ўчыніў суіцыд: стрэліў сабе ў сэрца.

Удава вайскоўца Таццяна ў самагубства мужа не верыць. Лічыць, што ў справе засталося шмат нестыковак і пытанняў. Па яе словах, у Аляксея былі планы на жыцце: ён збіраўся прыняць удзел у восеньскім марафоне, рыхтаваў машыну да тэхагляду. Жанчына ўпэўненая, што муж ніколі не кінуў бы сваіх дзвюх дачок.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі