The Smashing Pumpkins выдае дакументальны DVD

Амерыканскі гурт The Smashing Pumpkins плануе адсвяткаваць сваё 20-годдзе дакументальным DVD і юбілейнымі канцэртамі ў ЗША. Паводле паведамлення Pitchfork, увосень The Smashing Pumpkins выступяць у родным Чыкага, Нью-Ёрку, Лос-Анджалесе і некаторых іншых гарадах. Дакладныя даты тура пакуль невядомыя.

Акрамя таго, лідэр калектыву Білі Корган заявіў, што гурт мае намер яшчэ да Каляд выдаць новы сінгл, а ў пачатку 2009 году распачаць запіс чарговага альбома.

Нагадаем, што The Smashing Pumpkins былі створаныя ў 1988 годзе Білі Корганам, гітарыстам Джэймсам Айха, басісткай Д'арсі Врэцкі і бубначом Джымі Чэмберлінам.

Гурт выдаў шэсць альбомаў і распаўся ў 2000 годзе.

Праз шэсць год Корган з Чэмберлінам адрадзілі The Smashing Pumpkins без астатніх удзельнікаў арыгінальнага складу і ў 2007 годзе выпусцілі новы альбом "Zeitgeist".

Фота: www.zigzaglive.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі